БЕЛ Ł РУС

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»

6.01.2026 / 10:57

Nashaniva.com

Трамп заявіў, што часовая прэзідэнтка краіны Дэлсі Радрыгес супрацоўнічае з Белым домам.

Дэлсі Радрыгес падчас прынясення прысягі 5 студзеня. Фота: Jesus Vargas / Getty Images 

«Спачатку мы павінны навесці парадак у краіне. Выбары немагчымыя. На гэта спатрэбіцца час», — заявіў Трамп у інтэрв’ю NBC. Калі, на яго думку, выбары ў Венесуэле стануць магчымымі, ён не ўдакладніў.

Трамп заявіў, што часовая прэзідэнтка краіны Дэлсі Радрыгес супрацоўнічае з Белым домам.

Калі гэтае супрацоўніцтва спыніцца, ЗША могуць зноў ужыць сілу, намякнуў Трамп. «Мы гатовыя гэта зрабіць. Насамрэч мы і меркавалі гэта зрабіць [накіраваць войскі ў Венесуэлу пасля выкрадання Нікаласа Мадура]», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай

Каментары да артыкула