Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ
Зусім нядаўна ў Магілёве на пешаходнай вуліцы Ленінскай паставілі дзве новыя скульптуры. Адна з іх — атлет-армрэслер, чыя фігура, відаць, натхнёная антычнасцю, а другая — гадзіннік, падобны на лонданскі Біг-Бэн у мініяцюры. Аднак нешта адразу пайшло не так, піша выданне Mogilev.in.
Скульптура анлета-армрэслера да і пасля. Фота: Mogilev.in
Ці то каб схаваць на зіму, ці то ім адразу сталі па нейкіх прычынах падбіраць новае месца, але свежапастаўленыя малыя архітэктурныя формы ўжо чамусьці накрылі пластыкавымі пакрываламі, прычэпленымі скотчам.
Так цяпер выглядае скульптура па матывах лонданскага Біг-Бэна. Фота: Mogilev.in
Магчыма, на лёс гэтых скульптур магло паўплываць тое, што, як адзначалася ў нашым папярэднім матэрыяле, скульптура армрэслера знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад архірэйскага падвор'я і тэрыторыі былога Спаскага манастыра. Цяпер тут месцяцца Магілёўская епархія Беларускай праваслаўнай царквы і Духоўна-асветніцкі цэнтр імя свяціцеля Георгія Каніскага.
Варта адзначыць, што іншыя нядаўна пастаўленыя ўпрыгожанні гэтай пешаходнай вуліцы ў Магілёве пакуль не закрывалі.
Фота: Mogilev.in
Чытайце таксама:
У гістарычным цэнтры Магілёва паставілі скульптуру паўголага армрэслера
На вуліцы Нью-Ёрка Гэнік Лойка зляпіў са снегу Міндоўга
Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі
У Сеніцы пад Мінскам паставілі скульптуру пажарніка з дзіцём ФОТАФАКТ