Лукашэнка выдзеліў грошы на падтрымку таленавітых студэнтаў. Коля зноў у спісе
Паводле распараджэння, якое 31 снежня мінулага года падпісаў Аляксандр Лукашэнка, са спецыяльнага фонду 1 034 030,3 рубля будуць накіраваныя на падтрымку таленавітых школьнікаў і студэнтаў.
Коля Лукашэнка з бацькам у Пекіне 3 верасня 2025 года. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Прэзідэнцкія стыпендыі атрымаюць 194 студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Яшчэ 38 пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў будуць узнагароджаныя гран-пры і атрымаюць званне лаўрэатаў спецыяльнага фонду.
Акрамя таго, спецыяльныя прэміі прызначаны 320 вучням, курсантам і студэнтам.
Сярод тых, хто будзе сёлета атрымліваць спецыяльную стыпендыю для адораных студэнтаў, ёсць і прозвішча малодшага сына Лукашэнкі Мікалая, студэнта 4‑га курса біяфака БДУ. Атрымлівае ён яе рэгулярна, пачынаючы з пачатку навучання.
Скрыншот з дакумента
Памер гэтай стыпендыі на першы семестр 2025/2026 навучальнага года складаў 251,99 рубля ў месяц.
51 грашовую ўзнагароду атрымаюць педагогі і навуковыя работнікі, якія істотна паспрыялі развіццю здольнасцей адоранай моладзі.
Таксама звыш 100 тысяч рублёў выдзелена на падтрымку таленавітай моладзі — пераможцаў міжнародных музычных конкурсаў, а таксама міжнародных і рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтваў.
Чытайце таксама:
Коля Лукашэнка зноў атрымаў стыпендыю ад свайго бацькі
Лукашэнка выпісаў свайму малодшаму сыну стыпендыю як «таленавітаму студэнту»
«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі