БЕЛ Ł РУС

Выйшаў апошні выпуск «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым

7.01.2026 / 13:30

Nashaniva.com

У гэтым выпуску журналіст і блогер распавядае, чаму ў Беларусі святкуюць два Раствы. Напрыканцы снежня Мікіты не стала.

«Беларусь — адзіная краіна ў свеце, дзе святочнымі днямі лічацца і 25 снежня, і 7 студзеня. Чаму мы адзначаем два Раствы і калі правільна святкаваць?

Разбіраемся, як Баторый далучыў Рэч Паспалітую да прагрэсу і чаму краіна стала адной з першых, хто прыняў грыгарыянскі каляндар. Чаму ў Беларусі пасля 1 лютага 1918 года адразу наступіла 14 лютага і пры чым тут Ленін. Як так атрымалася, што самы доўгі мост у свеце знаходзіўся ў Беларусі? І адкуль у беларускай мове з’явілася слова «Каляды».

У новым выпуску «Загляне сонца» гаворым пра тое, чаму ў Беларусі святкуюць два Раствы і стары Новы год», — гаворыцца ў апісанні роліка.

Каманда «Загляне сонца» заявіла, што пакуль праект бярэ паўзу.

«Праект пакуль становіцца на паўзу. Нам таксама трэба час, каб прыйсці ў сябе і зразумець, што рабіць далей. А пакуль, калі прапусцілі нейкія выпускі — паглядзіце, калі ласка», — гаворыцца ў паведамленні.

Журналіст Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 21 снежня на 38‑м годзе жыцця.

Чытайце таксама:

Вольскі: «Пасля 2020 года людзі павярнуліся да мовы». Выйшаў пасмяротны выпуск «Мовы Нанова» з Мікітам Мелказёравым

Каментары да артыкула