БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства

8.01.2026 / 19:43

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падчас цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп» заклікаў сваіх прыхільнікаў да захавання адзінства на фоне «шаленства» сучаснага свету.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Усё, што адбываецца вакол, вы бачыце, гэта можна назваць толькі адным словам — шаленства», — заявіў Лукашэнка.

Пасля ж перанёсся думкамі на 6 гадоў таму, у часы пандэміі каронавірусу.

«Вы памятаеце, мы з вамі гэта шаленства ўжо перажылі — тады, калі ўсе крычалі пра пандэмію, пра тое, што «ўсе памром», «заўтра пахаваюць» і гэтак далей. Але мы прайшлі гэты этап. З праблемамі пэўнымі, але розуму ў нас хапіла».

Прытым хапіла яго нібыта толькі ў адным пункце на ўсёй планеце:

«Адзіны народ у свеце. Такіх больш няма. Мы выстаялі».

Тым не менш, расслабіцца ўсё ніяк не атрымліваецца, бо сітуацыя ў свеце лепшай не робіцца:

«Сёння сітуацыя больш складаная. Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства».

Тым не менш, ён заклікаў прытрымлівацца раней вызначаных планаў і «кроў з носа павінны іх рэалізаваць», а для гэтага трэба «давяраць адзін аднаму і выконваць — кожны на сваім месцы — свае абавязкі».

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан

Кубракоў расказаў Лукашэнку пра ўборку снегу

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза

Каментары да артыкула