БЕЛ Ł РУС

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі

8.01.2026 / 22:0

Nashaniva.com

Запраўкі кампаніі «Беларуснафта» летась устанавілі рэкорд продажу кавы, гарбаты і хот-догаў. Пра гэта паведаміў інфармацыйны партал канцэрна, заўважыла выданне Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Са звестак самой кампаніі, у 2025 годзе на фірмовых аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты» было прададзена каля 18 мільёнаў кубкаў кавы і гарбаты, а таксама 8,8 мільёна хот-догаў і фрэнч-догаў. І гэта, як сцвярджаецца рэкорд.

Гэты рэкорд выглядае асабліва цікавым, бо ён быў дасягнуты пасля рэзкай крытыкі продажу запраўкамі дадатковай прадукцыі з боку Аляксандра Лукашэнкі.

У сярэдзіне кастрычніка мінулага года ён запатрабаваў навесці парадак на запраўках, дзе транспарт часта ствараў перашкоды для руху. Лукашэнку паведамілі, што людзі масава скардзяцца на вялікія чэргі на АЗС. Высветлілася, што праблема ўзнікае не толькі праз запраўку аўтамабіляў, але і таму, што многія кліенты карыстаюцца дадатковымі паслугамі, пакідаючы машыны каля калонак.

У выніку ўзнікалі сітуацыі, калі праезд па тэрыторыі запраўкі фактычна блакаваўся. Лукашэнка адзначаў, што аўтамабілі стаяць упоперак, ніхто не можа праехаць, а ў гэты час людзі спакойна п’юць каву ў кавярні. Ён таксама нагадаў, што раней самі грамадзяне настойвалі на тым, каб на кожнай запраўцы былі дадатковыя тавары і магчымасць выпіць кавы. Аднак з часам гэта прывяло да новай праблемы — чэргаў праз няправільную арганізацыю стаянкі транспарту.

Пасля гэтых заяў «Беларуснафта» аператыўна выступіла з афіцыйным каментаром. Ужо праз некалькі дзён на аўтазаправачных станцыях з’явіліся спецыяльныя папярэджанні для кліентаў. На экранах каля калонак пачалі паказваць паведамленне з просьбай спачатку запраўляць аўтамабіль, а ўжо пасля гэтага наведваць кавярню ці краму, каб вызваліць месца для іншых кіроўцаў.

Нягледзячы на ўведзеныя меры для зніжэння чэргаў і навядзенні парадку, ранейшы высокі попыт адыграў сваю ролю. Запас продажаў, сфармаваны за першыя дзевяць месяцаў года, быў настолькі вялікім, што па выніках года «Беларуснафта» ўсё ж змагла паставіць рэкорд па продажах кавы і хот-догаў.

Чытайце таксама:

У ДАІ расказалі пра вынікі праверак на запраўках пасля абурэння Лукашэнкі

«Рукі прэч ад сасісачак!». У сацсетках горача абмяркоўваюць барацьбу Лукашэнкі з кавай на запраўках. Некаторыя заклікаюць дзейнічаць больш жорстка

Як на запраўках кінуліся выконваць загад Лукашэнкі ФОТЫ

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Каментары да артыкула