Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне
Па версіі ведамства, ён быў нанесены ў адказ на атаку Кіева па рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі, паведамляе ТАСС.
Photo by Russian Defense Ministry Press Service via AP
«Мэты ўдару дасягнуты. Пашкоджаны аб’екты вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў, якія выкарыстоўваліся ў ходзе тэрарыстычнай атакі, а таксама энергетычная інфраструктура, якая забяспечвае працу ваенна-прамысловага комплексу Украіны. Любыя тэрарыстычныя дзеянні з боку злачыннага ўкраінскага рэжыму і надалей не застануцца без адказу», — гаворыцца ў паведамленні.
Расійскія ўлады абвінавацілі Украіну ў спробе атакі рэзідэнцыі Пуціна 29 снежня. Украіна заявіла, што ніякай атакі не было. Дональд Трамп таксама сцвярджае, што не верыць у гэты ўдар.
«Арэшнік» — эксперыментальная балістычная ракетная сістэма з меркаваным радыусам дзеяння 5500 кіламетраў. Да гэтага часу было афіцыйна вядома пра адзін выпадак выкарыстання «Арэшніка» ва Украіне — у лістападзе 2024 года расійская армія ўдарыла ім па Дняпры, нагадвае «Медуза».