БЕЛ Ł РУС

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту

9.01.2026 / 17:22

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, атрыманай ад амерыканскіх чыноўнікаў, берагавая ахова ЗША ўзяла на абардаж танкер Olina, ранейшы Mivera M, які знаходзіўся ў санкцыйных спісах за перавозку расійскай нафты.

Фота ілюстрацыйнае

Судна ўваходзіла ў расійскі ценявы флот і выкарыстоўвалася для экспарту нафты ды нафтавых прадуктаў з партоў Балтыйскага і Чорнага мора ў Кітай, Індыю і Турцыю. Танкер ішоў пад сцягам Усходняга Цімора і стаў пятым суднам, якое затрымалі сілы Берагавой аховы ЗША.

Раней, 7 студзеня, былі затрыманыя танкер Bella 1, які пасля выхаду з Венесуэлы замяніў сцяг на расійскі і даплыў да берагоў Ісландыі ўжо пад назвай Marinera, а таксама M Sophia, які ішоў пад панамскім сцягам у водах Карыбскага мора.

Olina выйшаў з Венесуэлы на мінулым тыдні ў складзе флатыліі танкераў, спрабуючы абысці марскую блакаду ЗША пасля выкрадання венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура. Падчас аперацыі танкер вяртаўся ў Венесуэлу, так і не пазбавіўшыся ад нафты.

Усяго ЗША адсочваюць групу з 16 танкераў, чатыры з якіх нядаўна змянілі сцяг на расійскі. У найбліжэйшыя дні чакаюцца новыя захопы ў рамках кампаніі супраць ценявога флоту, абвешчанай Трампам. Некаторыя танкеры, як Veronica, змянілі назву на Galileo і сцяг на расійскі, спрабуючы пазбегнуць затрымання, яшчэ тры танкеры перавозяць венесуэльскую нафту і зарэгістраваліся ў Сочы ці Таганрогу.

Чытайце таксама:

Уласнік захопленага расійскага танкера ў Атлантыцы — бізнэсмен з Крыма

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну

Амерыканскія дэсантнікі высадзіліся на танкер Marinera, які падчас пагоні змяніў сцяг на расійскі

Трамп патрабуе ад Венесуэлы выгнаць Расію, Кітай, Іран і Кубу

Каментары да артыкула