БЕЛ Ł РУС

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА

9.01.2026 / 20:34

Nashaniva.com

У заапарку польскага горада Уроцлава самец кітайскага мунтжака, невялікага аленя вагой каля 10—18 кг, нечакана смела накінуўся на самку насарога па мянушцы Маруська, якая важыць амаль у 100 разоў больш — каля 1,7 тон, піша Gazeta Wrocławska.

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі заапарка, каментуючы відэа, адзначылі: «Хто б мог падумаць, што ў такім маленькім целе хаваецца сапраўдны ваяр?»

Па словах спецыялістаў, такія паводзіны мунтжака звязаныя са шлюбным перыядам, а адпаведна з павышэннем узроўню тэстастэрону. Пры гэтым насарогі лічацца аднымі з самых лютых і небяспечных жывёл.

Чытайце таксама:

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды

Турыст у Кеніі напаіў півам слана і справакаваў скандал

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА

У Вялікабрытаніі правялі першую ў свеце аперацыю на зламанай назе насарога

Каментары да артыкула