Свет

Турыст у Кеніі напаіў півам слана і справакаваў скандал

У Кеніі ўзнік шырокі скандал пасля таго, як іспанскі турыст выклаў у інстаграм відэа, на якім ён залівае піва слану проста ў хобат. Відэа было знята ў прыродным запаведніку Ol Jogi Conservancy у цэнтральнай акрузе Лайкіпія. На кадрах мужчына спачатку п’е з бляшанкі півa Tusker сам, а потым дае рэшту слану, піша Бі-бі-сі.

Фота: Skydive_Kenya / Instagram

Публікацыя выклікала шквал абурэння ў сацсетках, пасля чаго турыст выдаліў відэа. Пра інцыдэнт даведалася служба аховы дзікай прыроды Кеніі, пасля чаго прадстаўнік запаведніка паведаміў, што відэа перададуць «адпаведным органам». Міністэрства турызму і аховы дзікай прыроды таксама пачало расследаванне.

Слон, якому далі піва, — вялікі самец з доўгімі іклападобнымі біўнямі, адзін з якіх пашкоджаны, што дазваляе яго ідэнтыфікаваць. Гэта Бупа, які быў выратаваны падчас масавага адстрэлу сланоў у Зімбабвэ ў 1989 годзе і дастаўлены ў запаведнік у восем гадоў. Ol Jogi з’яўляецца домам для прыкладна 500 сланоў, тут займаюцца рэабілітацыяй асірацелых жывёл і вяртаннем іх у дзікую прыроду.

Турыст, вядомы пад нікам Skydive_Kenya, раней выклаў відэа, як ён корміць морквай сланоў і насарогаў у іншых запаведніках, таксама парушаючы правілы — турыстам забаронена дакранацца да дзікіх жывёл. Біёлагі і абаронцы жывёл, у тым ліку доктарка Віні Кіру, назвалі яго паводзіны «прыкрымі» і небяспечнымі, бо яны ставяць пад пагрозу жыццё як чалавека, так і жывёл.

Гэты інцыдэнт адбыўся менш чым праз тыдзень пасля таго, як іншыя турысты выклікалі абурэнне, блакуючы міграцыю антылоп гну ў рэгіёне Масай-Мара, што засведчыла неабходнасць больш строгіх правілаў для турыстаў. Міністэрства турызму і аховы дзікай прыроды Кеніі абяцала ўзмацніць кантроль у парках, палепшыць інфармацыйныя знакі і праводзіць больш адукацыйнай працы, скіраванай на пашырэнне ведаў пра бяспеку і правілы паводзін у дзікай прыродзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць