БЕЛ Ł РУС

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ

9.01.2026 / 21:28

Nashaniva.com

У адным з мінскіх мікрараёнаў заўважылі збудаванне са снегу, якое па сваёй ідэі нагадвае традыцыйнае жыллё паўночнаамерыканскіх эскімосаў — іглу.

Фота: threads.com/@maksim.vh

«Наткнуўся сёння падчас прабежкі на іглу: дзеці відавочна ўклалі душу ў гэтае будаўніцтва», — напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі Threads.

Посмотреть в Threads

У каментарах яму адказалі, што гэта збудаванне са снегу — плён сумеснай творчасці дзяцей і дарослых:

«Гэта будаваў мой муж з дзецьмі (9 і 11 гадоў), а пад канец далучыўся ўвесь двор. Напярэдадні пабудавалі падобную, але меншую, недалёка на стадыёне, але раніцой знайшлі руіны. Таму гэтым разам муж звязаўся з уладальнікамі камер і пабудаваў проста пад імі. І вось, стаіць».

Сам мужчына-будаўнік падзяліўся падрабязнасцямі:

«Прыходзілі спачатку дарослыя з нашага дома дапамагаць, а потым дзятва яшчэ да вечара набегла з усяго раёна, чалавек з 15».

Іншы карыстальнік выклаў у каментарах кадры з самога працэсу стварэння гэтага эскімоскага іглу на беларускай глебе.

Фота: threads.com/@maksim.vh

Фота: threads.com/@maksim.vh

Чытайце таксама:

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

На выходных таксама будзе снег, а потым пахаладанне да мінус 26°С

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска

У Мінску больш за 180 адзінак тэхнікі і больш за 1,5 тысяч чалавек ліквідуюць наступствы снегападу

Каментары да артыкула