Грамадства44

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Бацькі спрачаюцца, ці нармальна гэта — прымушаць школьнікаў чысціць ад снегу тэрыторыю вакол школы, а спявак Аляксей Хлястоў, які цяпер працуе таксістам, нягледзячы на завіруху, выйшаў на маршрут. Сабралі рэакцыю беларусаў на цыклон Улі.

У Threads вірусным стаў допіс Веранікі са сталіцы. Яна апублікавала відэа, як мужчына каля вакзала спрытна махае шуфлем:

«Героі не ў кіно, а побач! Малады хлопец, які забраў шуфель у жанчыны-дворніка і пачаў расчышчаць снег у самым цэнтры Мінска — ведай, ты мой герой. Гэта так па-мужчынску».

За 7 гадзін допіс сабраў 17 тысяч падабаек. Людзі ў захапленні: «Люблю, калі беларусы беларусяцца», «У ахапак і ў ЗАГС! Такія на дарозе не валяюцца». А СММшчык піваварні-рэстарана «Сябры» прапанаваў герою відэа зайсці да іх і паабяцаў пачаставаць таго абедам.

Папулярным стала і відэа, у якім невялікі сабака, якога практычна не відаць у снезе, спрабуе ісці за гаспадаром. «Усе беларусы сёння як гэты джэк-расэл-тэр'ер», — падпісала свой ролік дзяўчына.

Шмат актыўных дыскусій узнікла наконт таго, ці варта было сёння адпраўляць дзяцей у школы. Меркаванні падзяліліся: пакуль адны пішуць аргументы з серыі «Мы ў любое надвор’е хадзілі ў школу — і нічога», іншыя лічаць, што такія подзвігі непатрэбныя.

Напрыклад, вірусіцца відэа, у якім школьнік ледзь-ледзь цягнецца праз вялікія сумёты. «Ну цяпер і гэтае пакаленне, калі вырасце, будзе расказваць дзецям як па сумётах па пояс дабіраліся да школы», — жартуюць каментатары.

Некаторыя бацькі здзіўляліся паведамленням ад школ. Адзін з татаў падзяліўся скрыншотам:

«Заўтра хлопчыкі прыходзяць у гімназію а 8.00. Будзем прыбіраць снег. Пракантралюйце, калі ласка, каб дзеці загадзя выйшлі з дому, каб прыйсці своечасова».

Сутнасць гэтай дыскусіі лепш за ўсё перадаюць два найбольш упадабаныя каментары: «І што дрэннага ў тым, што дзяцей будуць прывучаць да працы? Відавочна ж, што не праспект Незалежнасці іх гоняць чысціць. Пасільныя заняткі на свежым паветры. Нават вясёлыя. Ці вы не былі дзецьмі?» супраць «Маё дзіця — не рабочая сіла. Камунальныя пытанні павінны вырашаць людзі, якія за гэта атрымліваюць грошы. У школу дзіця ходзіць атрымліваць адукацыю. Гэта не «заняткі на свежым паветры», гэта экстрэмальныя пагодныя ўмовы».

Яшчэ адна мама з Мінска падзялілася: «Чырвоны ўзровень небяспекі. Наша класная піша, што 9 студзеня нашым пяцікласнікам трэба наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны».

У каментарах да гэтага допісу іншая жанчына расказала: «А ў нас у садку выхавацелек кіраўніцтва зверху прымусіла вывесці дзяцей на двор у такую завіруху і зрабіць фатаграфіі, як ім весела гуляць у снезе! Як яны, блін, вольны час на вуліцы бавяць!».

Не абышлося і без канфліктаў. Побач са сталічнай школай № 68 знаходзіцца прыватны сектар. Жыхары дамоў вырашылі пачысціць дарогу побач са сваімі дамамі — бо быў моцны снегапад плюс праехаў трактар, які закапаў машыны. 

Але дырэктарцы школы гэта не спадабалася. Спрэчка была праз тое, куды трэба зграбаць снег. У субцітрах тлумачыцца, нібыта дырэктарка патрабавала, каб людзі граблі снег у свае двары, а не на зялёную зону школы.

Шмат беларусаў у Threads хвалюецца за лёс бадзяжных жывёл. Нехта заклікае кожную гадзіну выходзіць на двор і глядзець, ці не трэба нейкага коціка запусціць у пад’езд. Іншыя прапаноўваюць неабыякавым людзям браць да сябе ў кватэру жывёл з вуліцы — хаця б на нейкі час.

Самыя вынаходлівыя беларусы ўжо знайшлі варыянт падзарабіць: мінчанка прадэманстравала візітоўкі, дзе незнаёмец прапаноўвае пачысціць снег за 5 хвілін. Ёсць прыпіска: «знаходжуся на паркоўцы».

Іншая беларуска абураецца цэнамі таксі. Два кіламетры «Яндэкс» ёй прапаноўваў праехаць коштам ад 10,3 да 11,4 рублі.

Дарэчы, працягваючы тэму таксі: спявак-таксіст Аляксей Хлястоў паказаў, як адкопвае сваю машыну. «Я ў шапцы, усё добра, не хвалюйцеся!» — супакоіў ён падпісчыкаў. А пасля распавёў, што паўтара кіламетра едзе ажно 20 хвілін.

У тыктоку ж захапляюцца беларусамі, якія ў дзень, калі абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі, вырашылі выбіць дываны на снезе. Іх не спыніла нават тое, што шалёны вецер знёс адзін з дываноў!

@_demosita_ ⚠️‼️чисто база #беларусь#погода#циклон #метель#снегбеларусь ♬ оригинальный звук - реклама|сотрудничество в тг

Людзі жартуюць: «А што рабіць? Традыцыі — гэта святое», Трэба паспець, пакуль ляжыць снег — гэта ў нас рэдкая з'ява зараз», «Нам снег толькі для гэтага і патрэбны!».

А беларуска Аксана выклала відэа, як расчышчае снег, і падпісала: «Адчуваю, што год беларускай жанчыны неяк звязаны з годам каня, але ніяк не магу зразумець як».

@oksanka0575

♬ оригинальный звук - oksanka

Каментары4

  • 1
    09.01.2026
    Сегодня наземный транспорт ходит с неимоверными задержками. Обычно белорусы охотно платят за проезд, но сегодня это были редкие люди и это удивило.
  • БелОрус
    09.01.2026
    Ніводнага слова па-беларуску.
  • Сапраўдны беларускі голас
    10.01.2026
    Беларусы беларусяцца калі гавораць і пішуць па-беларуску — а не на каляніяльнай мове, якую экспартавала чужая Масква.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць