Выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» Мікіты Мелказёрава
Апошняе інтэрв'ю Мікіта правёў з былым шматгадовым галоўным рэдактарам Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.
Паглядзець апошні выпуск можна тут
Гэта размова пра жыццё, Васіля Быкава, Лі Харві Освальда, Зянона Пазняка, Станіслава Шушкевіча і пра многае іншае.
«Пасля размовы Мікіта напісаў у працоўны чат: «Лукашук — крынічка са смачнай вадой». І вы зразумееце, чаму. Ужо без Мікіты, але мы пастараліся паставіць годную кропку», — напісалі аўтары праекта.
«Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала — гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў. Дзякуй, што глядзелі і падтрымлівалі. Дзякуй, што крытыкавалі і ненавідзелі. Дзякуй, што не былі абыякавымі», — зазначае »Трыбуна» і зазначае, што гэта апошні выпуск на канале.
Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 21 снежня на 38‑м годзе жыцця.
Аляксандр Лукашук пасля смерці Мікіты падзяліўся ўражаннямі ад інтэрв'ю: «Пра здароўе не скажу. Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя.
Не было такой энергіі, як звычайна пры жывой мадэрацыі, калі падхопліваеш, патрабуеш удакладнення, рэагуеш на нейкае сцвярджэнне, сам даводзіш яго да абсурду і вымагаеш рэакцыі — не было гульні, гумару. Звычайна ў таленавітага мадэратара — а ён такім быў — гэта паказчык недахопу энергіі, можа, нізкага ціску, ці нейкай праблемы, якая цісне. Думаю, гэта будзе відаць на запісе, калі яго зробяць».
Чытайце таксама:
Выйшаў апошні выпуск «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым
«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым