БЕЛ Ł РУС

У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты

10.01.2026 / 16:17

Nashaniva.com

Дзяржаўная праграма «Лічбавая Беларусь» на 2026—2030 гады прадугледжвае скарачэнне папяровых дакументаў за кошт выкарыстання іх лічбавых версій пры вырашэнні розных жыццёвых і дзелавых пытанняў. Адпаведная пастанова Савета Міністраў №793 ад 30 снежня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак ілюстрацыйны

Згодна з дакументам, у найбліжэйшую пяцігодку плануецца распрацаваць і пачаць выкарыстоўваць лічбавыя вобразы шэрагу дакументаў, у тым ліку пашпарта грамадзяніна.

Акрамя яго, у электронны выгляд могуць перавесці:

Канчатковы спіс такіх дакументаў вызначаць дзяржаўныя органы. У 2026 годзе праграму плануюць дапоўніць мерамі па стварэнні або мадэрнізацыі інфармацыйных сістэм, неабходных для фарміравання лічбавых дакументаў.

У выніку грамадзяне павінны атрымаць магчымасць атрымліваць і выкарыстоўваць інфармацыю пра сябе праз мабільныя і вэб-дадаткі, каб хутка вырашаць жыццёвыя і дзелавыя пытанні ў электроннай форме.

Акрамя таго, урад плануе забяспечыць працу з ID-картай праз мабільныя прылады — для ідэнтыфікацыі, аўтэнтыфікацыі і стварэння электроннага лічбавага подпісу, а таксама ўкараненне ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем біяметрычных даных і ўнікальнага ідэнтыфікатара карыстальніка.

Чытайце таксама:

Беларускія пашпарты збіраюцца даваць за інвестыцыі

Мінадукацыі скарэктавала правілы ЦЭ і рэпетыцыйнага экзамену

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг

Каментары да артыкула