БЕЛ Ł РУС

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады

12.01.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Валянцін Толкач вучыўся ў Кракаве і паспеў пабудаваць паспяховую кар'еру юрыста ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Пасля сышоў у IT ствараць камп'ютарныя гульні, пра што марыў з дзяцінства. Вясной 2025 года яго арыштавалі.

Валянцін Толкач. Фота з лінкедзін

Валянцін Толкач нарадзіўся ў Мінску ў 1996 годзе. Ён скончыў юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гаспадарчае права, а пасля атрымаў ступень магістра ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве па спецыяльнасці «Інтэлектуальная ўласнасць і новыя тэхналогіі».

Кар'еру пачынаў у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, дзе прадстаўляў інтарэсы арганізацыі ў Вярхоўным судзе. Пазней працаваў юрыстам у IT-кампаніі Brightum, займаючыся прававым суправаджэннем фінтэх-праектаў і крыптавалютных стартапаў.​

Праз некаторы час Валянцін вырашыў радыкальна змяніць прафесію. У сваім профілі ён пісаў, што захапляўся гульнямі больш за 20 гадоў і вырашыў ператварыць хобі ў працу. З пачатку 2023 года ён працаваў геймдызайнерам у пецярбургскай студыі Lesta Games над папулярным праектам «Свет караблёў» (World of Warships), а з ліпеня 2024 года перайшоў у Gear Games, дзе займаўся развіццём мабільнай стратэгіі Art of War 3.

У вольны час хлопец гуляў у настольныя гульні і быў актыўны ў супольнасці аматараў настолак па сусвеце Warhammer 40000.​

Толкача затрымалі вясной 2025 года па справе Гаюна.

Валянціна судзілі ў Мінскім гарадскім судзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

Па інфармацыі «Вясны», Толкачу прысудзілі тры гады калоніі.

Чытайце таксама:

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Фізіка з Інстытута ядзерных праблем асудзілі за палітыку. Ён распрацоўваў мадэлі суперкалайдараў і перакладаў Ubuntu на беларускую

Каментары да артыкула