Грамадства99

Фізіка з Інстытута ядзерных праблем асудзілі за палітыку. Ён распрацоўваў мадэлі суперкалайдараў і перакладаў Ubuntu на беларускую

Віктар Гаўрылавец працаваў над складанымі праблемамі. Але яго асудзілі за тое, што лукашысты называюць «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці».

Віктар Гаўрылавец. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Віктару Гаўрылаўцу 39 гадоў. Ён родам з вёскі Мілашавічы, што на рацэ Убарць у Лельчыцкім раёне. Віктар скончыў фізічны факультэт БДУ ў 2008 годзе, а паралельна атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «эканамічная кібернетыка».

Апошнія гады Віктар працаваў навуковым супрацоўнікам у галіновай лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Інстытута ядзерных праблем БДУ, дзе займаўся даследаваннямі. Ён пісаў пра матэматычнае мадэляванне фізічных працэсаў і вывучаў выпраменьванне ў крышталях.

Віктар — суаўтар публікацый для праекта Future Circular Collider (FCC). Гэта амбіцыйны праект еўрапейскага суперкалайдара, які павінен замяніць Вялікі адронны калайдар. Віктар займаўся мадэляваннем праходжання часціц праз выгнутыя крышталі.

Ягоныя працы цытуюцца ў прэстыжных міжнародных часопісах — адна з прац, у якой ён пазначаны суаўтарам, цытавалася амаль 1100 разоў, што вельмі шмат для навуковага артыкула. Агулам жа ў яго больш за 3000 цытаванняў — выдатны вынік для беларускага вучонага.

Віктар Гаўрылавец. Фота: Укантакце

Акрамя навукі, Віктар удзельнік супольнасці Open Source і папулярызатар беларускай мовы ў IT. У каментарах ён пісаў, што займаецца перакладам і інтэграцыяй інтэрфейсаў Ubuntu, Inkscape і GNOME, каб беларусы маглі камфортна карыстацца свабодным софтам на роднай мове.

Ён не толькі перакладаў, але і вычытваў тэксты іншых, тлумачачы гэта жаданнем карыстацца якасным прадуктам: «Я далучыўся, бо хацелася карыстацца Ubuntu без праблем».

Віктара судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Напэўна, пераслед звязаны са справай Гаюна, але дакладна гэта не вядома.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках ці на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» адносяць таксама практычна любую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. «Экстрэмісцкімі» лічацца і непадкантрольныя ўладам віды дзейнасці. У прыватнасці, улады задняй датай крыміналізавалі збор інфармацыі пра актыўнасць расійскіх войскаў у Беларусі падчас нападу на Украіну ў 2022 годзе, які праводзіла ініцыятыва «Беларускі Гаюн». У бот Гаюна пісалі тысячы людзей, цяпер усіх іх шукаюць.

Рэпрэсіі рознага роду закранулі ўжо каля 150 тысяч чалавек, яшчэ некалькі соцень тысяч вымушаныя былі пакінуць Беларусь.

Гаўрылаўцу прысудзілі хатнюю хімію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Улады Беларусі?!
    04.01.2026
    <<«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць ...>>

    Ж.д. станцыя. Да мужчыны падыходзіць жанчына:

    - Молодой человек, а вы не знаете, что в этих мешках?[на платформе ляжаць мяхі з соллю для пасыпкі платформы пры галаледзіцы]

    - Не знаю. Телефон милиции 102.

    Становіцца зразумела, што сама жанчына званіць на 102 не будзе. Мужчына праз некаторы час абірае рашэнне пазваніць на інфармацыйную лінію Беларускай Чыгункі 105.

    Аператарка 105 незадаволена тым, што тэлефануе чалавек, які гаворыць з ёю па-беларуску. Перадае на іншую аператарку, якая раптам задае пытанне:

    - Где, вы говорите, видели эту сумку?!

    У выніку матэрыал на мужчыну, які ніколі не жыў у горадзе Магілёве, трапляе у Ленінскае РУУС горада Магілёва. Прапануецца уключыць мужчыну у спіс тэрарыстаў.

    Вось так і жывом.

    Дарэчы:

    1. А дзе у Беларусі патрабуюцца людзі з адукацыяй у галіне фізікі?

    2. Як так здарылася, што чалавек, які займаецца, па сутнасці сваёй навуковай працы, фізікай элементарных часцін і высокіх энэргій, працуе на ЕС, а сціплы заробак атрымоўвае у празаічнай галіне радыяцыйнай бяспекі у Беларусі?

    3. Як так здарылася, што у Беларусі увогуле ніхто не згадвае пра факт знаходжання даступнага для здабычы урана менавіта у Лельчыцкім раёне?

    4. Дурны тон непакоіць зараз былога студэнта-выдатніка, геолага па адукацыі, Паўла Севярынца, але...адфільтраваных аддзеламі кадраў у Беларусі геолагаў беларускі уран абсалютна не цікавіць.
  • 3543
    04.01.2026
    Сьмех , за тое, што ён чалавек у адрозненні ад тых, хто зараз захапіў уладу.
  • Мінак
    04.01.2026
    Пара шарашкі арганізоўваць.

Цяпер чытаюць

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай19

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць3

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

Беларусаў у Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам7

У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему6

Жанчына з-пад Баранавіч прыехала ў Мінск і там накінулася на 10‑гадовага хлопчыка7

Беларуска не можа выехаць з Польшчы праз рэдкі спосаб легалізацыі. Каб гэта выправіць, трэба мяняць закон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай19

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць