БЕЛ Ł РУС

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

12.01.2026 / 15:12

Nashaniva.com

Навагоднія святы і магутныя снегапады паралізавалі сістэму вывазу смецця ў Магілёве. Жыхары адразу некалькіх раёнаў паведамляюць пра перапоўненыя кантэйнеры і горы адходаў, паведамляе «Магілёў.Анлайн».

Жыхары раёнаў скардзяцца на перапоўненыя сметніцы. Адходы складуюць побач з кантэйнерамі, а іх колькасць месцамі пачынае выходзіць за межы пляцовак.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што нават там, дзе пад’езды для спецтэхнікі расчышчаны, смецце застаецца на месцы. Паводле інфармацыі «Магілёў.Анлайн», камунальныя службы сутыкнуліся з нетыповай праблемай: з-за рэзкіх перападаў тэмператур і снегу кантэйнеры шчыльна ўмерзлі ў лёд і іх не могуць перагрузіць у смеццевозы. 

Мясцовыя жыхары бачылі працу спецыяльных камісій, якія фіксуюць стан пляцовак на фота, аднак рэальных зрухаў пакуль мала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула