БЕЛ Ł РУС

Вальфовіч: У Беларусі венесуэльскі сцэнарый немагчымы, бо сілавікі не маюць права здрадзіць Лукашэнку

12.01.2026 / 17:47

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфовіч заявіў, што ў Венесуэле амерыканскія спецпадраздзяленні змаглі без усялякіх перашкод праляцець над тэрыторыяй краіны і правесці аперацыю па захопе Нікаласа Мадура таму, што ў атачэнні венесуэльскага кіраўніка адбылася здрада.

Аляксандр Вальфовіч з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым. Фота: МУС

На думку Аляксандра Вальфовіча, тое, што адбылося ў Венесуэле, стала магчымым з-за здрады ўнутры краіны — у дачыненні як да кіраўніка дзяржавы, так і да дзейнай улады. Ён падкрэсліў, што замежныя вайскоўцы не атрымалі ў адказ нават папераджальных стрэлаў.

Вольфовіч запэўніў, што падобны сцэнар у Беларусі немагчымы. Па яго перакананні, беларускія сілавікі не здольныя на здраду і не могуць пайсці супраць свайго кіраўніка:

«Мы не можам здрадзіць свайму прэзідэнту, проста не маем на гэта права».

Разам з тым ён адзначыў, што ў Беларусі загадзя прадугледжаны заканадаўчыя механізмы на выпадак, калі Лукашэнка часова не зможа выконваць свае абавязкі. У такіх сітуацыях мае сабрацца Рада бяспекі, каб прыняць неабходныя рашэнні, і гэта нібыта гарантуе бесперапыннае кіраванне дзяржавай без страты кантролю нават на кароткі час.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках

Каментары да артыкула