Меркаванні2222

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку

«Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства», — енчыў Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня. Ці можа Лукашэнка, як кіраўніцтва Італіі ў 1943-м, а Румыніі — у 1944-м, змяніць бок канфлікту?

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, 1 жніўня 2025 года. Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка дапамог Расіі распачаць і весці самую крывавую вайну ХХІ стагоддзя. Тады ён не казаў, як сёння: «Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас». Наадварот, абгрунтоўваў абяцаннямі, што Кіеў будзе ўзяты за «тры-чатыры дні» і выдумкамі, што з Украіны «на Беларусь рыхтаваўся напад».

«Часам не да законаў» — абвясціў ён яшчэ ў 2020-м. Гэта яго палітычная філасофія.

Як і Пуцін, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, думаў, што Захад па прыродзе сваёй няздольны дзейнічаць аналагічна.

Кіраўнік Беларусі здзекаваўся з заклікаў Байдэна і фон дэр Ляен захаваць «парадак, які грунтуецца на правілах». Ён з пенай ля рота даказваў, што правіл няма. Толькі цяпер ён усвядоміў, што яны такі былі — зменлівыя, але былі.

Калі абрынуўся рэжым Асада, прапаганда спісала гэта на яго ўласную маладушнасць, а не на прыкметы вычэрпвання рэсурсаў Расіі. Цяпер, калі Амерыка ў Каракасе паказала, як павінна выглядаць «спецыяльная ваенная аперацыя», стала ясна, што Расіі і Кітаю паказваюць на іх месца. У Мінску, як і ў Крамлі, заяўлялі пра стварэнне новага сусветнага парадку, але ў рэальнасці Масква і Пекін былі няздольныя ўплываць на падзеі нават у такіх важных для іх краінах, як Венесуэла.

Лукашэнка заенчыў пра «безабароннага чалавека». 

Лукашэнка называе сітуацыю «заблытанай і незразумелай», бо не разумее, як Захад зараз павядзе сябе з Расіяй, у татальную залежнасць ад якой Мінск сябе з уласнай волі загнаў.

Бо, сапраўды, мачыць Расію і Кітай ЗША «яшчэ і не пачыналі». Але пасля Венесуэлы, танкера і намеру выдаць на абарону ў 2027 годзе 1,5 трыльёна даляраў, стала ясна: а могуць жа і пачаць. Будуць гатовыя пачаць. Ці адказаць.

Лукашэнка пачаў усведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку, якім мы яго ведалі да 2022 года. Аднак пакуль няма прыкмет таго, што ён здольны саскочыць з расійскага танкера, на які з уласнай волі сеў, і які прэ ў тое ці іншае пекла.

Ці можа Лукашэнка, як кіраўніцтва Італіі ў 1943-м, а Румыніі — у 1944-м, змяніць бок канфлікту? Нічога на гэта не паказвае. «Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас» — гэтае прызнанне паказвае яго цяперашняе самаадчуванне. 

Каментары22

  • рэжым Лукашэнкі ніколі не быў хаўруснікам драпежнай імперыі
    08.01.2026
    "Ці можа Лукашэнка, як кіраўніцтва Італіі ў 1943-м, а Румыніі — у 1944-м, змяніць бок канфлікту?"
    Румынія, шмат разоў гэта рабіла, ў 1964 дэкларавала аўтаномію і прытрымлівалася яе , да каляпса Бальшавіцкай імперыі

    Шмат прыкладаў з гісторыі мы ведаем, пры гэтым рэжым Лукашэнкі ніколі не быў хаўруснікам драпежнай імперыі, а хутчэй закладнікам. Мы дужа розныя , мы Эўропа , яны крывавая афра- азія . Пра гэта нават іх К. Маркс пісаў
  • гы
    08.01.2026
    Чуйка у меня что конец 2026 или 2027 кардинально изменит режимы в рф и рб. Падеж скота будет :))
  • Алесь
    08.01.2026
    Как мутить, так «старший брат», а как последствия, то «шаленства».
    Вот задушил бы его своими руками тогда на яхте, отсрочил бы конец света.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць