БЕЛ Ł РУС

Унук Мулявіна рэкламуе гадзіннік, выпушчаны ў гонар дзеда

12.01.2026 / 18:36

Nashaniva.com

Гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў у гонар легенды беларускай сцэны — кампазітара Уладзіміра Мулявіна, заснавальніка ансамбля «Песняры». Усяго будзе зроблена 300 асобнікаў. Выпуск прысвечаны 85‑годдзю музыканта, які нарадзіўся 12 студзеня 1941 года.

Калаж: «Анлайнер»

Калекцыя атрымала назву «Асоба» і створана як даніна павагі чалавеку, які змяніў успрыманне беларускай культуры і зрабіў яе вядомай за межамі краіны.

Гадзіннікі маюць глянцавы корпус са сталі-нержавейкі, на цыферблаце — грыф гітары, а на баку выгравіраваны арнамент. Унутры ўстаноўлены швейцарскі кварцавы механізм Ronda 513. На заднім вечку выгравіраваны рэльефны партрэт творцы і надпіс: «Песняры — гэта вобраз мыслення, жыцця, думак». Кожны гадзіннік мае ўнікальны нумар, ягоны кошт — 889 рублёў.

У рэкламе новай калекцыі удзельнічае ўнук Уладзіміра Мулявіна Улад. Ён сам музыка, вядомы не толькі ў Беларусі як выканаўца ў стылі тэхна. Улад выступае ў складзе дуэта Police in Paris, які стаў яшчэ больш папулярным за апошні год.

Чытайце таксама:

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў

Нацыянальны пантэон ці пахавальня нацыі? Як дзяржаўная ідэалогія забірае ў беларусаў суб'ектнасць і будучыню

Лукашэнка расказаў, як асабіста адраджаў ансамбль «Песняры»

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА

Каментары да артыкула