БЕЛ Ł РУС

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»

13.01.2026 / 17:16

Nashaniva.com

Расійскага коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі на 11 тысяч расійскіх рублёў (каля 140 даляраў) паводле артыкула аб распальванні нянавісці і варожасці, паведамляе «Коммерсант».

Аляксандр Гудкоў. Фота: РИА Новости

Суд, які прайшоў у Маскоўскай вобласці, вызначыў, што артыст апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» відэазапіс пад назвай «Александр Гудков — Я узкий», у якім выкарыстаў аранжыроўку песні «Я русский», што выконвае праўладны спявак SHAMAN, але змяніў тэкст кампазіцыі, ужыўшы словазлучэнне «Я узкий».

Па выніках праведзенага псіхолага-лінгвістычнага даследавання склалі даведку, у якой сцвярджалася пра нібыта наяўнасць у відэа публічных дзеянняў, накіраваных на прыніжэнне годнасці чалавека і групы асоб па прыкмеце паходжання. Гэтыя дзеянні, як адзначаецца, былі здзейсненыя публічна, у тым ліку праз інтэрнэт.

Кліп Аляксандра Гудкова быў апублікаваны амаль тры з паловай гады таму, у канцы жніўня 2022 года. Адразу пасля таго на яго напісалі заяву ў пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу.

Чытайце таксама:

На коміка Аляксандра Гудкова ў Расіі просяць завесці крыміналку за пародыю на песню «Я — рускі»

«Ёсць Shaman і ёсць усе астатнія». Музычны крытык — пра музыку расійскай прапаганды 

Кіраўніцу «Медузы» завочна асудзілі на пяць гадоў

У Расіі ўпершыню аштрафавалі за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Каментары да артыкула