БЕЛ Ł РУС

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

13.01.2026 / 18:09

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social пост у падтрымку пратэстоўцаў у Іране і заклікаў іх да радыкальных дзеянняў.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Іранскія патрыёты, працягвайце пратэсты — бярыце пад кантроль установы!!! Збірайце імёны забойцаў і гвалтаўнікоў. Яны заплацяць дарагую цану. Я адмяніў сустрэчы з афіцыйнымі асобамі Ірана, пакуль дурное забіванне пратэстоўцаў не скончыцца. Дапамога ўжо блізкая. Зробім Іран ізноў вялікім!!!», — напісаў Дональд Трамп.

Чытайце таксама:

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў Іране

МЗС Беларусі выступіла з заявай наконт сітуацыі ў Іране

Падчас пратэстаў у Іране загінулі не менш за 2 тысячы чалавек — Reuters

Вярхоўны лідар Ірана апублікаваў старыя фота пад выглядам новых мітынгаў у падтрымку ўлады

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

Каментары да артыкула