Грамадства1212

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране

Нобелеўскі лаўрэат прэміі міру і кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, які і сам яшчэ нядаўна знаходзіўся ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць, падтрымаў пратэстоўцаў у Іране і заклікаў міжнародныя арганізацыі прыкласці ўсе намаганні для спынення гвалту з боку іранскага рэжыму, піша «Вясна».

Алесь Бяляцкі. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

«З вялікім непакоем і спадзяваннем увесь свет назірае за тым, што сёння адбываецца ў Іране. Дзесяцігоддзямі краіна знаходзіцца пад поўным кантролем таталітарнага радыкальнага ісламскага кіраўніцтва. У краіне адсутнічаюць свабода і дэмакратыя. Дзясяткі тысячаў палітзняволеных прайшлі праз іранскія турмы, у тым ліку нобелеўская лаўрэатка прэміі міру Наргіз Махамадзі.

Вось жа зараз іранскі народ паўстаў. У краіне адбываюцца шматлікія акцыі пратэсту супраць бядотнага эканамічнага становішча і адсутнасці свабодаў. У адказ улады выключылі інтэрнэт і ўжылі жорсткія меры пакарання пратэстоўцаў. Тысячы людзей арыштаваныя, катаваныя. Паліцыя ды іншыя мілітарныя падраздзяленні расстрэльваюць мірныя мітынгі і сходы. Колькасць ахвяраў, сярод якіх жанчыны і дзеці, па паведамленнях іранскіх праваабаронцаў, ідзе на тысячы.

У гэтай крытычнай сітуацыі я захапляюся мужнасцю пратэстоўцаў у Іране, якія, нягледзячы на смяротную небяспеку, выступаюць за свае правы і справядлівасць. Я заклікаю ўсе міжнародныя арганізацыі, урады дэмакратычных краін прыкласці ўсе намаганні для спынення гвалту з боку іранскіх уладаў да мірных пратэстоўцаў. Я заклікаю іранскія ўлады пачуць голас народу і пачаць перамовы з дэманстрантамі.

Свет павінен спыніць рэкі крыві, якія затапілі вуліцы іранскіх гарадоў!», — заявіў Алесь Бяляцкі.

У Іране 28 снежня распачаліся масавыя пратэсты супраць урада краіны. Амаль адразу ўлады пачалі жорсткае падаўленне пратэстаў, у выніку чаго загінулі, па звестках Reuters, не менш за 2000 чалавек. Апроч гэтага, па папярэдняй інфармацыі, больш за 10 000 чалавек былі арыштаваныя.

Каментары12

  • Drill baby drill
    13.01.2026
    пры ўсёй павазе да Бяляцкага, заклікаць трэба не бездапаможныя міжнародныя арганізацыі, а палітыкаў і нават урады краінаў, якія рэальна могуць даць па руках
  • .
    13.01.2026
    Беляцкий поддержал Трампа. Скоро будет просить оккупировать Гренландию ради безопасности по всем мире.
  • бабруйчанін
    13.01.2026
    Не галасі
    А спачатку узгадайце калі ні памятаеце
    Нагадаю Алесь Бяляцкі адматал два тэрміна ( агулам 10 год) за Абарону Права беларусаў у 10 і 2021 і ( каб ні мерзлі і ні пакутавалі а годна прыстойна па Закон Права жылі)

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць