БЕЛ Ł РУС

Збіраюцца спрасціць працэдуру атрымання ДНЖ для «каштоўных» іншаземцаў

14.01.2026 / 00:10

Nashaniva.com

У Беларусі збіраюцца спрасціць парадак атрымання дазволу на жыхарства для іншаземцаў, якія ўяўляюць асаблівую каштоўнасць для краіны. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект аб зменах у заканадаўстве, што тычыцца дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі.

Фота ілюстрацыйнае

Сярод прапанаваных навацый — адмена патрабавання аб трохгадовым бесперапынным пражыванні на тэрыторыі Беларусі для іншаземцаў, якія хочуць атрымаць дазвол на пастаяннае пражыванне.

Калі дакумент будзе зацверджаны Саветам Рэспублікі і падпісаны Лукашэнкам, гэтае правіла перастане дзейнічаць для высокакваліфікаваных замежных спецыялістаў, якія прыязджаюць жыць і працаваць у краіну.

Акрамя таго, законапраект прадугледжвае абавязковае праходжанне дзяржаўнай дактыласкапіі для асобных катэгорый іншаземцаў, асоб без грамадзянства і грамадзян Беларусі. Правядзенне такой працэдуры ў вызначаных выпадках прапануецца даручыць органам пагранічнай службы.

Таксама дакумент надае пагранічнікам і мытнікам права праводзіць асабісты агляд грамадзян і іх рэчаў на мяжы, у тым ліку з выкарыстаннем спецыяльных і тэхнічных сродкаў.

Чытайце таксама:

У якіх краінах беларусам можна хутчэй атрымаць грамадзянства?

У пашпартах беларусаў з'явіцца штамп з групай крыві? Міністэрства аховы здароўя патлумачыла новую пастанову

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін

Каментары да артыкула