БЕЛ Ł РУС

Каля 90 прыватных дамоў засталіся ў Гомелі без вады

14.01.2026 / 16:10

Nashaniva.com

Аварыя здарылася сёння днём на «Гомельводаканале».

Была зафіксавана ўцечка на водаправоднай лініі ў раёне дома № 36 па праездзе Ляшчынскага ў сувязі з фізічным зносам. На месцы працуе аварыйная брыгада і спецыяльная тэхніка, паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Для выканання аварыйных работ адключана водазабеспячэнне ў 90 прыватных жылых дамах.

Меркаваны час ліквідацыі — 16:40.

Пасля завяршэння рамонтных работ будзе праведзена прамыўка і дэзінфекцыя пашкоджанага адцінка з адборам проб спецыялістамі ведамаснай лабараторыі прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула