Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА
Падчас наведвання завода Ford у горадзе Дырбарн ў штаце Мічыган прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылаяўся і паказаў сярэдні палец аднаму з рабочых. На відэа, знятым на мабільны тэлефон, бачна, як Трамп двойчы лаецца на чалавека на вытворчай пляцоўцы, а потым робіць жэст пальцам, піша The Washington Post.
Скрыншот з відэа
У Белым доме пацвердзілі сапраўднасць відэа і назвалі паводзіны прэзідэнта дарэчнымі, адзначыўшы, што рабочы крычаў абразы ў адрас Трампа. На запісе чуецца крык з натоўпу «абаронца педафілаў», што выглядае намёкам на крытыку прэзідэнта ў сувязі са справай фінансіста Джэфры Эпштэйна.
Супрацоўнік завода 40‑гадовы Ці Джэй Сабула прызнаў у каментарах СМІ, што гэта ён выкрыкваў абразы ў бок Трампа. Цяпер яго часова адхілілі ад працы да заканчэння праверкі. Сабула адзначыў, што ён дзейнічаў свядома і не шкадуе пра зробленае.
Чытайце таксама:
Апублікавалі новую партыю матэрыялаў па справе Эпштэйна. Там зноў згадваецца Трамп
Апублікавалі новыя фота з архіва Джэфры Эпштэйна. На іх ёсць і Трамп