БЕЛ Ł РУС

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль

16.01.2026 / 1:42

Nashaniva.com

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада пры сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам перадала яму свой Нобелеўскі медаль, паведамляе Reuters.

Марыя Карына Мачада ў Вашынгтоне, 15 студзеня 2026 года. Фота: Anna Rose Layden/Getty Images

Мачада, аднак, не адказала на прамое пытанне журналістаў, ці прыняў Трамп ад яе ўзнагароду.

Па інфармацыі ад прэс-пула Белага дома, сустрэча Мачада і Трампа, якая адбылася 15 студзеня, працягвалася больш за дзве гадзіны. Іншыя дэталі перамоваў не раскрываліся.

Сам прэзідэнт ЗША, выступаючы на мерапрыемстве ў Белым доме, пра сваю сустрэчу з лідаркай венесуэльскай апазіцыі ўвогуле не згадаў.

Нарвежскі Нобелеўскі камітэт яшчэ 9 студзеня заявіў, што пасля абвяшчэння Нобелеўскай прэміі яе немагчыма адклікаць, падзяліць або перадаць іншай асобе.

Чытайце таксама:

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата

Каментары да артыкула