Грамадства77

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі, праз тры гады пасля прысуджэння яму ўзнагароды атрымаў дыплом і знак лаўрэата ў Нарвежскім Нобелеўскім інстытуце. На цырымоніі яго вітаў старшыня Нобелеўскага камітэта Ёрген Ватнэ Фрыднэс, піша Deutsche Welle.

Алесь Бяляцкі ў Нобелеўскім камітэце. Скрыншот з відэа

Алеся Бяляцкага суправаджала ягоная жонка Наталля Пінчук, якая ў 2022 годзе прадстаўляла яго на цырымоніі ўручэння прэміі. Бяляцкі ў сваёй прынагоднай прамове адзначыў, што праца для вызвалення палітвязняў працягваецца і засяродзіў увагу на тым, што ў турмах усё яшчэ знаходзяцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія актывісты. Ён заклікаў працягваць ціск на беларускія ўлады дзеля вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і асуджаны на 10 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым у кантрабандзе арганізаванай групай і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 13 снежня ён быў вызвалены разам з 122 іншымі палітвязнямі і выдвараны за межы Беларусі.

Нобелеўскую прэмію міру 2022 года Алесь Бяляцкі атрымаў разам з расійскім таварыствам «Мемарыял» і ўкраінскай арганізацыяй «Цэнтр грамадзянскіх свабод».

Каментары7

  • без нацыяналізму не будзе ў нас дэмакратыі
    09.01.2026
    "без нацыяналізму не будзе ў нас дэмакратыі,"
    - А. Бяляцкі

    +1!!!!
  • sanitar
    10.01.2026
    згодзен з спадарамі Алесям, Пазьняком і Трампам,

    хопіць ужо гэтую копіпасту пра "адрываньне Лукашэнкі" ўсюды ляпаць. Адна і тая ж думка, паўтораная сто разоў, не зробіцца ад таго ў сто разоў разумнейшай.

    Ніякага адрывання ад імперыі лука не дапусціць, ён сваё месца на мяжы між усходам і захадам выбудоўваў дзесяцігоддзямі. Але яму выгодна, каб вы зачароўваліся прыдуманай "перспектывай адрыву" і не заміналі рабіць гешэфт.
  • Хопіць!
    10.01.2026
    згодзен з спадарамі Алесям, Пазьняком і Трампам, Перастань казаць няпраўду. Трамп ніколі не казаў пра аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Ягоны пасланьнік заявіў, што амэрыканскія прапановы Лукашэнку былі накіраваны на тое, каб дастукацца да Пуціна. А паколькі Трамп, здаецца, мае намер здаць Украіну Расеі, малаверагодна, што ён клапоціцца пра Беларусь, калі можа знайсьці яе на карце.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень65

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень65

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць