БЕЛ Ł РУС

У Бярозаўскім раёне мужчыну забаранілі гуляць у анлайн-гульні

16.01.2026 / 18:06

Nashaniva.com

Жыхарка Бярозаўскага раёна звярнулася ў міліцыю, бо яе сын паставіў яе ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Як паведамляе Генеральная пракуратура, мужчына рэгулярна праводзіў час у азартных гульнях, у тым ліку ў інтэрнэт-гульнях, прайграваў значныя сумы, жыў за кошт маці і нават аформіў некалькі крэдытаў, якія таксама патраціў на гульні.

Здымак ілюстрацыйны

Па выніках праверкі пракурор Бярозаўскага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб абмежаванні сына ў наведванні гульнявых устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях. Суд задаволіў хадайніцтва ў поўным аб’ёме: беларусу забаранілі ўдзельнічаць у азартных гульнях і наведваць гульнявыя сэрвісы тэрмінам на тры гады.

У пракуратуры адзначылі, што згодна з Палажэннем аб дзейнасці ў сферы азартных гульняў, калі чалавек з-за ўдзелу ў азартных гульнях ставіць сябе або сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, суд можа абмежаваць яго права ўдзельнічаць у гульнях на тэрмін ад паўгода да трох гадоў.

Чытайце таксама:

Выйгрышы ў азартных гульнях пачалі абкладацца павышаным падаткам

Беларусы не змогуць рабіць стаўкі ў замежных букмекерскіх канторах — што зменіцца

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Каментары да артыкула