БЕЛ Ł РУС

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз

16.01.2026 / 21:35

Nashaniva.com

Мінскі маргарынавы завод прадставіў навінку ў лінейцы сваіх маянэзных соусаў пад брэндам «Залатая кропля». Асаблівасцю новага прадукту стаў яго колер, якога дакладна не чакаеш ад класічнага маянэзу — ён ружовы, піша Telegraf.news.

На сайце вытворцы пакуль ружовага маянэзу няма, але ён нядаўна прадставіў навінку ў сваіх сацсетках. Ёсць і рэакцыя ад патэнцыйных пакупнікоў, якая неадназначная.

Мяркуецца, што колер маянэзу атрыманы дзякуючы дадаванню бурачнага соку.

Каментатары ў сацсетках адзначылі, што прадукт варта было выпусціць крыху раней, бо ён ідэальна падыходзіць для запраўкі традыцыйнага беларускага навагодняга салата — «селядца пад шубай». Некаторыя нават жартавалі, што калі б гэта адбылося на месяц раней, то не паспявалі б лічыць грошы ад продажаў. Іншыя выказвалі гатоўнасць купіць прадукт хоць і цяпер, абы толькі недзе яго пабачылі.

Былі, аднак, і тыя, хто не падзяліў энтузіязму. Яны лічаць, што прымяненне такога маянэзу вельмі абмежаванае, і ў тым жа салаце «пад шубай» дадатковы колер не патрэбны, бо бурак, які галоўны інгрэдыент, ужо сам дае патрэбнае адценне.

Нягледзячы на гэта, шмат каментатараў цікавіліся, дзе можна набыць ружовы маянэз і колькі ён каштуе, што сведчыць пра тое, што на прадукт усё ж такі знойдуцца пакупнікі.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явілася піца з пельменямі

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт

Беларусь сёлета была топавым рынкам збыту для многіх расійскіх прадуктаў. Што ў спісе?

Каментары да артыкула