БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма

17.01.2026 / 14:49

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай на маршруце Станькава — Мінск у Дзяржынскім раёне.

Маршрутка №1261 (маршрут Станькава — Мінск) ехала з незачыненымі дзвярыма.

Пасажырка звярнулася ў выданне dzr.by. Жанчына паскардзілася, што ў салоне было халадней, чым на вуліцы.

— У маршрутцы было халадней, чым на вуліцы! Няўжо аўтамабіль быў дапушчаны да выезду на лінію? — напісала жанчына.

А на яе заўвагу пра стан дзвярэй кіроўца прапанаваў ёй выйсці і вярнуць грошы за праезд.

Сёння раніцай пад Мінскам было ад мінус 16 да мінус 20 градусаў.

У «Мінскаблпасажыртрансе» потым растлумачылі, што з-за нізкіх тэмператур замёрз механізм дзвярэй. Зараз маршрутку знялі з рэйса і накіравалі на абаграванне.

Акрамя таго, усім кампаніям-перавозчыкам накіравана інструкцыя, якая абавязвае кіроўцаў маршрутак пры любых няспраўнасцях адразу паведамляць дыспетчару, які будзе прымаць рашэнне аб зняцці транспарту з лініі і арганізацыі перасадкі пасажыраў на любым этапе маршруту.

У абмеркаванні гэтага інцыдэнту меркаванні чытачоў на сайце dzr.by падзяліліся.

Адны лічаць, што кіроўца павінен быў адразу ехаць у цёплы гараж, а не выходзіць на лінію з няспраўнасцю. Іншыя адзначаюць, што ў маразы механізмы часта падмярзаюць, і кіроўца, магчыма, спрабаваў выканаць рэйс, каб людзі не чакалі на прыпынку. Людзі казалі, што лепш кепска ехаць, чым «добра ісці» ў такі мароз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула