БЕЛ Ł РУС

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы

17.01.2026 / 19:14

Nashaniva.com

Галоўнай пляцоўкай традыцыйнага абласнога фестываля «Берасцейскія сані — 2026» стала набярэжная ракі Мухавец у Брэсце, дзе працавала больш за 100 пунктаў харчавання.

Гіганцкі пірог. Фота: БелТА

Для фестывалю майстры прадпрыемства «Берасцейскі пекар» прыгатавалі двух'ярусны святочны пірог вагой 115 кг і дыяметрам 3 метры. Для яго выпякання патрэбна было 100 кг пшанічнай мукі, 57 літраў вады, 13 кг цукру, 9 кг маргарына, 6,5 кг дражджэй і 1,2 кг солі. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык уласнаручна дапоўніў дэкор пірага цукровай пудрай.

Шурпа ў казане. Фота: БелТА

На іншай пляцоўцы спецыялісты «Брэсцкага мясакамбіната» прыгатавалі самую вялікую порцыю шурпы, якая калі-небудзь гатавалася ў Беларусі, у казане аб'ёмам 850 л, прывезеным з Узбекістана. На страву пайшлі 200 кг мяса, 100 кг бульбы, 30 кг морквы, 15 кг цыбулі, 15 кг памідораў, 10 кг балгарскага перцу, 1 кг перцу чылі, 5 кг кропу і 3 кг кінзы. Шурпу варылі некалькі гадзін ад самага ранку, а дэгуставаў яе той жа Пятро Пархомчык. Пасля паспытаць страву мог кожны ахвотны.

Сярод іншых мерапрыемстваў у Брэсце таксама правялі святочнае шэсце.

Фота: «Любимый Брест»

Фота: «Любимый Брест»

Фота: «Любимый Брест»

Фота: «Любимый Брест»

Фота: «Любимый Брест»

Фота: «Любимый Брест»

Фота: «Любимый Брест»

Чытайце таксама:

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі

Каментары да артыкула