БЕЛ Ł РУС

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы

18.01.2026 / 23:25

Nashaniva.com

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай патлумачыў на СТБ, чаму дзецям пакуль не адмяняюць урокі ў моцныя маразы.

Фота: LookByMedia

Гэтыя пытанні рэгулююцца нарматыўна-прававымі актамі. 

Намеснік міністра адукацыі згадаў, што ў мінулую пятніцу «крыху больш было снегу, чым звычайна беларускай зімой». На той момант вырашылі ў некаторых раёнах прыпыніць падвоз дзяцей у школы, каб не падвяргаць дзяцей лішняй рызыцы пры перавозцы. Аднак ужо ў суботу звычайны фармат быў адноўлены.

«Сёння мы можам адказаць па ўчорашнім дні і па сённяшнім аб тым, што ў нас у межах Рэспублікі Беларусь функцыянуе падвоз, няма парушэнняў тэмпературнага рэжыму ва ўстановах адукацыі, але і тэмпература навакольнага паветра яшчэ не адпавядае таму дыяпазону, калі неабходна прымаць рашэнне па прыпыненні дзейнасці ўстаноў адукацыі», — сказаў Кадлубай.

Нагадаем, школьнікам можна застацца дома, калі тэмпература паветра а 7‑й раніцы ніжэйшая за -25 градусаў, а вецер мацнейшы за тры метры за секунду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула