Савецкі біятланіст Ціханаў начапіў на сябе каля 100 медалёў і паехаў па беларускіх школах ФОТАФАКТ
Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне ўражвае падлеткаў захапляльным вобразам навагодняй ялінкі.
Аляксандр Ціханаў. Фота Ашмянскі веснік
Па cуполках у сацсетках разлятаюцца здымкі чатырохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандр Ціханава, які разам з іншымі заслужанымі спартсменамі наведаў Ашмянскі аграрна-эканаміны каледж. Канаіст Дзмітрый Далгалёнак і гандбаліст Андрэй Барбашынскі ў звычайных касцюмах, а Ціханаў… Яго непаўторны вобраз можа падасца фоташопам, але гэта абсалютная рэальнасць.
Аляксандр Ціханаў, Дзмітрый Далгалёнак і гандбаліст Андрэй Барбашынскі. Фота Ашмянскі веснік
Легендарны савецкі біятланіст ужо ў не ў першы раз апранае парадны пінжак з усімі заваяванымі медалямі і ордэнамі. Падлічыць дакладную колькасць узнагарод складана, бо частка з іх вісіць у Ціханава на шыі. Але іх адназначна больш за 80.
Аляксандр Ціханаў часта носіць сваю парадную форму. Фота: Pressball.by
Аляксандру Ціханаву 79 гадоў. У сярэдзіне 2000‑х быў прысуджаны да 3 гадоў калоніі за спробу арганізаваць забойства губернатара Кемераўскай вобласці Амана Тулеева, аднак вызвалены па амністыі.
З'яўляецца фанатам Аляксандра Лукашэнкі, апошнія гады пастаянна жыве ў Мінску.