БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка, які не любіць гарачыні, сказаў, што батарэі ў кватэрах могуць грэць і менш

19.01.2026 / 15:6

Nashaniva.com

«Не 25, а 20 градусаў. Дастаткова ў доме».

Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

Сёння здарылася аварыя на цепламагістралі ў Мінску, праблемы з ацяпленнем закранулі пяць раёнаў.

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю.

«Кажуць, дзесьці там пад Мінскам нешта пад раніцу ўцечку стала даваць. Цеплатраса — павысілі ціск… Як звычайна. І я падумаў тры дні таму: думаю, трэба папярэдзіць начальнікаў… Але, напэўна ж, ведаюць: ну дайце вы трошкі халадней цепланосьбіт — ваду ці яшчэ нешта, але каб яна была пастаянна. Горш будзе, калі ціск павысіць, цяпло такое ў дом, але яго не будзе наогул», — прыводзіць словы Лукашэнкі БелТА.

Лукашэнка расказаў, што цяпер знайшлі рэзервовыя крыніцы для вырашэння праблемы. Але ён параіў не рабіць тэмпературу ў дамах занадта высокай, каб захаваць ацяпляльную сістэму.

«Ну калі б не 90 градусаў вада ў трубах, а 80 і ціск паменшы, — трошкі халадней было б у пакоі. Не 25, а 20 градусаў. Дастаткова ў доме», — лічыць палітык.

Нагадаем, сам Лукашэнка не любіць гарачыню. У Палацы незалежнасці сярэдняя тэмпература 17‑18 градусаў (а часам бывала і 16). На апошнім Усебеларускім народным сходзе палітыку паставілі трыбуну з кандыцыянерам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула