Грамадства3030

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Карэспандэнт расійскага выдання «Коммерсантъ» Андрэй Калеснікаў, вядомы сваёй манерай пісаць рэпартажы з розных самітаў у здзеклівым стылі, прыехаў у Мінск на пасяджэнне Вышэйшай эканамічнай рады ЕАЭС і, як сцвярджае, у Палацы Незалежнасці зусім змерз.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Дзмітрый Азараў / Коммерсантъ

«Але пара было ўжо і заканчваць. Бо ў Палацы Незалежнасці было да дрыжыкаў холадна ўвесь гэты час. Я не мог знайсці гэтаму ніякага лагічнага тлумачэння, пакуль не пагаварыў з памочнікам прэзідэнта Юрыем Ушаковым, які вярнуўся з абеду.

— Усё відавочна, — паціснуў ён плячыма. — Шаснаццаць градусаў — гэта тэмпература, пры якой п'юць чырвонае віно. І не толькі ў Беларусі. Вось і цяпер: прыносяць са склепа чырвонае віно і п'юць яго пры тэмпературы шаснаццаць градусаў! І не трэба ахалоджваць! Усе ўжо і так ахаладзіліся.

@belarusnovosti2 Российский корреспондент замерз во Дворце Независимости. Почему такая холодина? #Беларусь #лукашенко #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минсксейчас #белорусы #политика ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, які стаяў побач, успомніў, як у гэтым жа самым палацы некалькі гадоў таму кіраўніца Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка ў такой жа сітуацыі пасядзела, ды і папрасіла, каб не пасівець, прынесці ёй футра з гардэроба, у якім і прасядзела ўсё пасяджэнне ў пашыраным, не пабаюся гэтага слова, складзе», — напісаў Калеснікаў.

У іншым рэпартажы, з учарашняга Еўразійскага форуму, Калеснікаў празрыста патроліў Лукашэнку, намякнуўшы на ягоны мажны знешні выгляд: 

«Фотафініш застаўся, я лічу, за прэзідэнтам Беларусі. Гэта ж ён прапанаваў калегам зрабіць family-фота на фоне непраўдападобна вялікага (як і сам Аляксандр Лукашэнка, прынамсі ў вачах сучаснікаў), проста вялізнага кар'ернага «БелАЗа-75710» грузападымальнасцю 450 тон. На яго фоне не такім уражлівым пачаў здавацца нават сам Аляксандр Лукашэнка».

Папярэдні рэпартаж Калеснікава, звязаны з Лукашэнкам, скончыўся гучным скандалам. У сваім рэпартажы пра парад у Маскве 9 мая Калеснікаў згадаў, што Лукашэнка нібыта не стаяў, калі на Краснай плошчы праходзілі беларускія вайскоўцы, хоць відэа з падзеі засведчыла адваротнае. 

Гэтым скарыстаўся лукашэнкаўскі прапагандыст Рыгор Азаронак, які падчас стрыму сваёй перадачы даў сабе волю, не стрымліваючыся ў выразах.

«Андрэй Калеснікаў, ты гнілы вяртлявы під*рас. І *уясос. Кончанае чмо і аблёваны ліберал. І ўся твая газетка гэтая «Буржуй» — туалетная папера…», — вяшчаў прапагандыст.

Пасля таго Андрэй Калеснікаў быў вымушаны апраўдвацца і прабачацца.

Каментары30

  • Галя з Камароўкі
    27.06.2025
    Баюся нават уявіць, колькі стопняў было б, каб якое шампанскае падавалі ці віскі. Можа, хтосьці ў замаярзаюўай Польшчы назапасіў столькі дроў, што мог бы падзяліцца з бязродным, пакуль лета?
  • Галя з Камароўкі
    27.06.2025
    І наўздагон. НН, дзе вы бераце гэткія фоткі? Гэны хлопец пятку адставіў, каб падгузнік не ціснуў, ці каб лацьвей пасікаць было?
  • Ёсік
    27.06.2025
    Ну скажыце, што добрую я знайшоў назву для дырэктара саўгаса - мех з бульбай. Фота камерсанта пацьвердзіла.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць