БЕЛ Ł РУС

Праз маразы ў Беларусі вырас продаж тэрмабялізны ў тры з паловай разы

20.01.2026 / 09:05

Nashaniva.com

Толькі за адзін тыдзень студзеня — з 5‑га па 11‑е — продаж тэрмабялізны ў Беларусі вырас у 3,6 раза ў параўнанні з аналагічным (адносна цёплым) перыядам летась. Такімі данымі з Office Life падзяліліся ў Mark Formelle.

Ілюстрацыйнае фота Метэавайб

У кампаніі таксама склалі графік, які паказвае залежнасць продажу тэрмабялізны ад тэмпературы на вуліцы за апошнія гады.

Пры гэтым павялічыць колькасць тавару проста «па факце марозу» вытворцы не могуць: цыкл ад раскрою да выпуску гатовага вырабу займае два месяцы.

У тройцы лідараў па продажы ў гэтыя марозныя дні сталі мужчынскія кальсоны, кальсоны для хлопчыкаў і жаночыя легінсы. Самыя папулярныя колеры — універсальны чорны і графіт.

Апошні тыдзень, з 12 па 19 студзеня, таксама было вельмі марозна, і маразы пратрымаюцца яшчэ некалькі дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула