БЕЛ Ł РУС

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах

20.01.2026 / 13:15

Nashaniva.com

Прынамсі 20 чалавек абварыліся кіпенем у кватэрах расійскага Обнінска Калужскай вобласці, адзін памёр у бальніцы праз два тыдні пасля атрыманых траўм. Прычына — у шматпавярховіках адсутнічаюць або не працуюць тэрмарэгулятары вады.

Паводле звестак Mash, першыя скаргі на празмерна гарачую ваду пачалі паступаць ад гараджан у 20‑х чыслах снежня. Большасць пацярпелых атрымалі апёкі II і III ступені — у адных з'явіліся пухіры, а ў іншых літаральна злезла скура.

Праверка паказала, што падчас падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона кіруючым кампаніям паведамілі пра няспраўнасць рэгулятараў гарачага водазабеспячэння і папрасілі іх усё выправіць. Аднак апавяшчэнні былі праігнараваныя.

На цяперашні момант праваахоўнікі правялі выемку дакументаў толькі ў адной кіруючай кампаніі: у іх доме ад кіпеню чалавек памёр.

Обнінск — расійскі горад атамшчыкаў, гісторыя якога пачалася з навуковага цэнтра для даследаванняў у галіне ядзернай фізікі.

Чытайце таксама:

й

Каментары да артыкула