«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»
Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка» выпусціла новую прадукцыю, якую пакупнікі ўжо назвалі беларускім аналагам знакамітага дзіцячага «Кіндар-шакаладу», піша Telegraf.news.
Фота: Какабай
Новы прадукт выйшаў пад маркай «Любімая Алёнка Baby» і прадстаўлены ў зручнай форме батончыкаў з малочным шакаладам і малочнай начынкай, ад якіх лёгка адломваць порцыі — падобна да класічнага Kinder Chocolate.
Такі фармат вядомы ва ўсім свеце і з’яўляецца арыгінальнай распрацоўкай кампаніі Ferrero, створанай для брэнду ў 1968 годзе. Беларуская «Камунарка», відаць, натхнілася гэтым зручным фарматам — раней кампанія ўжо выпускала падобныя батончыкі пад брэндам «Дзіцячыя гісторыі».
Па цане новы прадукт ужо пераўзыходзіць італьянскі арыгінал: калі Kinder у беларускіх крамах каштуе больш за 12 рублёў за 100 грамаў, то «Алёнку Baby» можна купіць у тры разы танней — за 3,97 рубля за той жа вагавы блок.
Што да смаку — тут думкі могуць быць рознымі, таму лепш самому пакаштаваць. На сёння батончыкі ўжо можна знайсці ў фірмовых крамах «Камунаркі» ў Мінску, а ў іншыя крамы іх абяцаюць паставіць у найбліжэйшы час.
Дарэчы, да мінулых Калядаў і Новага года фабрыка прадставіла яшчэ адну сваю навінку — цукеркі без шакаладу, якія таксама ўжо зацікавілі пакупнікоў.
Чытайце таксама:
Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства
«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак
У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак