БЕЛ Ł РУС

Чарнобыльскую АЭС падключылі да электрасілкавання

20.01.2026 / 20:31

Nashaniva.com

Чарнобыльская атамная электрастанцыя працягвае атрымліваць электразабеспячэнне ад аб’яднанай энергасістэмы Украіны, нягледзячы на начную атаку на энергетычныя аб’екты. Пра гэта паведаміла Міністэрства энергетыкі Украіны.

Фота ілюстрацыйнае

У ноч на 20 студзеня 2026 года расійскія войскі нанеслі маштабны ракетна-дронавы ўдар па энергетычнай інфраструктуры, у тым ліку па вузлах, якія забяспечваюць электрычнасцю аб’екты ў зоне адчужэння Чарнобыля. 

Дзякуючы аператыўнай і зладжанай працы энергетычных службаў усе аб’екты ДСП «Чарнобыльская АЭС», уключаючы Новы бяспечны канфайнмент і сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва, цяпер стабільна працуюць у штатным рэжыме, паведамляе ўкраінскае Мінэнерга.

Радыяцыйны фон як на тэрыторыі станцыі, так і ў зоне адчужэння застаецца ў межах нормы. Станцыя мае дастатковы запас паліва і гатовыя рэзервовыя крыніцы электразабеспячэння на выпадак новых нападаў.

На гэты момант пагрозы для насельніцтва і навакольнага асяроддзя няма. Персанал АЭС і энергетычныя службы працягваюць узмоцнены кантроль за сітуацыяй.

Раней Міжнароднае агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) паведамляла, што Чарнобыльская атамная станцыя цалкам страціла сувязь са знешняй электрасеткай з-за маштабнага абстрэлу. 

Чытайце таксама:

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі

Расія і Украіна дамовіліся пра лакальнае перамір'е каля Запарожскай АЭС

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару

МАГАТЭ: Саркафаг на Чарнобыльскай АЭС пасля ўдару беспілотніка страціў асноўныя функцыі бяспекі

У Чарнобылі знайшлі незвычайны чорны грыб, які сілкуецца радыяцыяй

Каментары да артыкула