БЕЛ Ł РУС

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення

20.01.2026 / 20:46

Nashaniva.com

20 студзеня каля дома № 22 на вуліцы Жодзінскай у Смалявічах адбыўся парыў трубаправода дыяметрам 219 міліметраў. Ліквідацыяй пашкоджання займаюцца спецыялісты мясцовай службы ЖКГ, паведаміла выданне smolevichi-24.by.

Фота: smolevichi-24.by

Камунальнікі былі вымушаныя часова спыніць работу цэнтральнай кацельні. Праз гэта ў 47 шматкватэрных і 16 прыватных дамах узніклі перабоі з ацяпленнем.

Як паведаміў намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Аляксей Гарбач, рамонтныя работы ўжо пачаліся і, паводле ацэнак, зоймуць каля 4—5 гадзін. Поўнае аднаўленне цеплазабеспячэння ва ўсіх закранутых дамах плануецца да раніцы.

У папярэднія дні пра праблемы з цеплазабеспячэннем падчас маразоў паведамлялася ў Мінску, Гомелі і Барысаве.

Чытайце таксама:

З-за аварыі на цеплатрасе ў Мінску заўважылі марозны смог. Ці небяспечны ён?

Цеплазабеспячэнне ў Мінску цалкам адноўлена

У Барысаве таксама здарылася аварыя на цепласетках

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Лукашэнка, які не любіць гарачыні, сказаў, што батарэі ў кватэрах могуць грэць і менш

Каментары да артыкула