БЕЛ Ł РУС

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава

21.01.2026 / 18:30

Nashaniva.com

Выстава, прысвечаная 130‑гадоваму юбілею расійскага паэта Сяргея Ясеніна, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 твораў жывапісу, графікі і скульптуры сучасных расійскіх мастакоў на тэму жыцця і творчасці Ясеніна, піша БелТА.

Сяргей Бязрукаў на адкрыцці выставы. Фота: БелТА

Асноўная частка твораў на выставу паступіла з мастацкага фонду музея Ясеніна ў Воронежы, які папаўняецца дзякуючы рэгулярным «Ясенінскім пленэрам», што праводзяцца з 2012 года ў родным селе паэта Канстанцінава ў Разанскай вобласці. 

Фота: БелТА

Расійскі акцёр Сяргей Бязрукаў, які ў свой час сыграў галоўную ролю ў мастацкім фільме пра Ясеніна і быў запрошаны на адкрыццё выставы ў Мінску, адзначыў, што частка «ясенінскай душы» цяпер прысутнічае ў сталіцы Беларусі і параіў наведаць экспазіцыю для натхнення.

Фота: БелТА

Артыст падкрэсліў, што ён рады вялікай колькасці прыхільнікаў Ясеніна ў Мінску і адзначыў, што «два народы аб'ядноўвае любоў да радзімы і глыбіннае веданне роднай мовы».

У лістападзе мінулага года Сяргей Бязрукаў з-за сваёй любові да Ясеніна і не надта вялікай павагі да адметнасці іншых народаў трапіў у скандальную сітуацыю ва Узбекістане. 

У інтэрв’ю артыст сам расказваў гісторыю, як падчас знаходжання ў Ташкенце яму падарылі кветкі і ён вырашыў ноччу ўскласці іх на магілу Таццяны Ясенінай — дачкі паэта, якая падчас Другой сусветнай вайны апынулася ва Узбекістане і пражыла там паўстагоддзя да сваёй смерці. Бязрукаў адзначыў, што на могілках мясцовыя работнікі дапамагалі яму знайсці дарогу да магілы, хоць гаварылі па-руску з цяжкасцю. Пасля ён стаў, пераказваючы, парадзіраваць акцэнт, чым выклікаў абурэнне ва ўзбекаў. 

Чытайце таксама:

Зорка Купалаўскага Павел Харланчук пераехаў у Маскву і працуе ў тэатры Сяргея Бязрукава

Былы купалавец Харланчук жыве ў Расіі і здымаецца ў «патрыятычных» серыялах

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура

Дзяржаўны радыёканал «Культура» паказаў нейрасеткавыя партрэты «класікаў айчыннай літаратуры». Паспрабуйце адшукаць сярод іх беларусаў

Каментары да артыкула