Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава
Пра смерць удавы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава Ірыны Быкавай паведаміў журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Сяргей Навумчык. Ёй было 99 гадоў.
Ірына Быкава. Фота: «Радыё Свабода»
Васіль Быкаў і Ірына Суворава пазнаёміліся ў рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда».
У «Доўгай дарозе дадому» Васіль Уладзіміравіч згадвае, што «Ірына Міхайлаўна… стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячны, хаця тады часам і крыўдзіўся».
Ірына Міхайлаўна друкавала на машынцы творы Быкава, калі ён быў яшчэ мала каму вядомым аўтарам — і працягвала гэта рабіць доўгія гады. «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды» — надрукаваныя ёй.
У канцы снежня яна трапіла ў шпіталь з пераломам сцягна і інфарктам.
99 гадоў ёй споўнілася зусім нядаўна — 13 студзеня 2026 года.