У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем
У Італіі археолагі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем. Знаходку зрабілі ў горадзе Фана падчас раскопак на плошчы Андрэа Коста, паведаміла Міністэрства культуры Італіі. Базіліка адпавядае апісанню, якое Вітрувій змясціў у сваёй працы «Дзесяць кніг пра архітэктуру».
Фота: Міністэрства культуры Італіі
Пошукі будынка працягваліся некалькі стагоддзяў, а сучасныя навуковыя метады дазволілі пацвердзіць яго сапраўднасць.
Базіліка мае прамавугольны план і 12 калон: па восем на доўгіх баках і па чатыры на кароткіх. Гэта адкрыццё лічыцца вельмі важным для вывучэння старажытнай архітэктуры і паказвае, што Фана быў цэнтрам архітэктурнай культуры заходняй цывілізацыі.
Фота: Міністэрства культуры Італіі
Марк Вітрувій Паліён, які жыў у I стагоддзі да н. э., быў для свайго часу вельмі адукаваным чалавекам у галіне архітэктуры. Ён працаваў вайсковым інжынерам падчас грамадзянскай вайны з Юліем Цэзарам, будаваў вайсковыя машыны, балісты і «скарпіёны».
Фота: Міністэрства культуры Італіі
У сваёй працы «Дзесяць кніг пра архітэктуру» ён разглядаў як тэхнічныя, так і эстэтычныя аспекты архітэктуры, абагульняючы вопыт грэчаскіх і рымскіх майстроў.
Чытайце таксама:
У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК
У Вялікабрытаніі археолагі знайшлі прамысловы цэнтр часоў Рымскай Імперыі
Падчас рэстаўрацыі сінагогі ў Ваўкавыскім раёне знайшлі падмурак невядомага будынка