БЕЛ Ł РУС

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці

22.01.2026 / 09:35

Nashaniva.com

Сілавікі затрымалі 45‑гадовага намесніка дырэктара аднаго з вядучых прадпрыемстваў АПК Гродзеншчыны. Сілавікі сцвярджаюць, што топ-менеджара ўзялі ў момант атрымання буйной сумы грошай. 

Паводле звестак МУС, затрыманне праводзілі аператыўнікі пры падтрымцы спецназа «Алмаз».

Мужчына атрымаў 58 тысяч долараў за арганізацыю адгрузкі прадукцыі прадпрыемства для наступнага продажу ў «суседняй дзяржаве». Следства сцвярджае, што мужчына выкарыстоўваў «хітрую канспірацыю», аднак гэта не дапамагло пазбегнуць затрымання.

У ходзе праверкі высветлілася, што гэта быў не адзінкавы выпадак: агульная сума атрыманых ім хабараў перавышае 100 тысяч долараў.

Заведзена крымінальная справа. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Прадпрыемства, дзе ён працуе, не называецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула