БЕЛ Ł РУС

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію

22.01.2026 / 20:54

Nashaniva.com

Белы дом апублікаваў пералік краін, якія нібыта далучыліся да Рады міру — ініцыятывы, заснаванай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Аднак у спісе памылкова з’явілася Бельгія, а Беларусі, нягледзячы на ўвесь энтузіязм, праяўлены напярэдадні Аляксандрам Лукашэнкам, у ім першапачаткова не аказалася.

Белы дом у Вашынгтоне. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

Міністр замежных спраў Бельгіі Максім Прэво адрэагаваў на гэта ў сацсетцы X, заявіўшы, што ягоная краіна не падпісвала Хартыю Рады міру і што заява Белага дома не адпавядае рэчаіснасці. Паводле яго слоў, Бельгія, як і многія іншыя краіны ЕС, выступае за агульны еўрапейскі падыход і ставіцца да гэтай ініцыятывы з асцярогай.

Пазней урадавыя крыніцы пацвердзілі, што прычынай інцыдэнту стала банальная блытаніна ў назвах краін — Беларусь прынялі за Бельгію.

Чытайце таксама:

Трамп падпісаў статут Рады міру

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру

Каментары да артыкула