БЕЛ Ł РУС

У Варшаве беларуску абвінавачваюць у гвалце над мужам-украінцам, яна сем гадоў збівала яго

23.01.2026 / 14:8

Nashaniva.com

38‑гадовая беларуска сем гадоў абражала і біла свайго мужа, грамадзяніна Украіны.

Грамадзянін Украіны звярнуўся ў аддзяленне паліцыі варшаўскага раёна Жалібож і заявіў, што на працягу сямі гадоў падвяргаўся гвалту з боку жонкі, грамадзянкі Беларусі, піша Most.

Мужчына распавёў, што жонка шмат разоў пачынала скандалы без нагоды, абражала яго непрыстойнымі словамі, штурхала, біла малатком і качалкай, пагражала скалечыць і забіць.

Беларуску затрымалі. Ёй выставілі абвінавачванні ў псіхічным і фізічным здзеку над блізкім чалавекам.

Пракурор пастанавіў узяць жанчыну пад паліцэйскі нагляд, а таксама забараніў ёй набліжацца да месца жыхарства мужа бліжэй чым на адзін метр.

Беларусцы пагражае ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула