БЕЛ Ł РУС

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў

23.01.2026 / 16:42

Nashaniva.com

З 2026 года ў Беларусі ўвялі новую норму ў Падатковым кодэксе: падаткам на даходы цяпер будзе абкладацца сувенірная прадукцыя, якую людзі атрымліваюць на розных мерапрыемствах, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Гаворка ідзе пра такія рэчы, як медалі, канцылярскія тавары, друкаваная прадукцыя, статуэткі, бірулькі і іншыя памятныя падарункі. Для іх устаноўлены гадавы ліміт — 259 рублёў ад аднаго арганізатара.

Як растлумачыў старшыня экспертнага савета Палаты падатковых кансультантаў Алег Бурдзюк падчас штогадовага падатковага інтэнсіву ў Мінску, калі сумарны кошт атрыманых за год сувеніраў ад аднаго арганізатара перавысіць гэты парог, атрымальніку давядзецца заплаціць падаходны падатак.

Эксперт папярэдзіў, што тым, хто часта наведвае мерапрыемствы аднаго і таго ж арганізатара, варта быць уважлівымі — у такіх выпадках можна атрымаць паведамленне з падатковай.

Важна, што гэта правіла дзейнічае толькі для сувеніраў, якія ўручаюцца як памятныя рэчы або ў прадстаўнічых мэтах. Стаўка падаходнага падатку ў Беларусі застаецца ранейшай — 13%.

Чытайце таксама:

З 1 сакавіка амаль усю тэхніку ў Беларусі возьмуць пад кантроль

Таксісты «Яндэкс Go» папрасілі павысіць тарыфы. У кампаніі паабяцалі падумаць

Выйгрышы ў азартных гульнях пачалі абкладацца павышаным падаткам

Каментары да артыкула