«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану
Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга ў сацсетцы X рэзка адказаў прэм'ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану, які заявіў, што Будапешт нібыта «не дапусціць уступлення Украіны ў ЕС цягам 100 гадоў».
Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky
У адказ Сібіга заявіў, што гэты план нерэалістычны:
«Гэты план асуджаны на правал, спадар прэм'ер-міністр. Ваш гаспадар у Маскве не пратрымаецца 100 гадоў. Нават калі б вы былі гатовыя ахвяраваць яму ўсе органы».
Таксама Сібіга заявіў, што ў дзень уступлення Украіны ў ЕС гэтую заяву Орбана павесяць у рамцы ў Вярхоўнай Радзе як напамін пра ягоную хлусню на наступныя 100 гадоў.
Чытайце таксама:
Орбан: У найбліжэйшыя сто гадоў Венгрыя не дазволіць Украіне стаць членам ЕС
Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў
Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа