БЕЛ Ł РУС

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам

23.01.2026 / 18:39

Nashaniva.com

Чэмпіянат Еўропы па фехтаванні сёлета пройдзе з 16 па 21 чэрвеня не ў эстонскім Таліне, як планавалася раней, а ў французскім горадзе Антані пад Парыжам, паведамляе Delfi.ee.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Адмена чэмпіянату ў Эстоніі звязаная з патрабаваннем Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) дапусціць да ўдзелу ў ім спартсменаў з краін-агрэсараў — Расіі і Беларусі. Эстонія ж прынцыпова не выдае візы прадстаўнікам гэтых краін.

«Эстонія не можа гарантаваць, што ўсе ахвотныя ўдзельнічаць у чэмпіянаце змогуць перасячы мяжу», — заявіў у снежні мінулага года намеснік сакратара па спорце Міністэрства культуры Эстоніі Райда Міт. Ён падкрэсліў, што пазіцыя ўрада была адназначнай: візаў для спартсменаў краін-агрэсараў не выдаецца, ніякіх выключэнняў не робіцца.

Эстонія атрымала права праводзіць чэмпіянат Еўропы ў 2024 годзе. Генеральны сакратар Эстонскага саюза фехтавання Айвар Паалберг патлумачыў, што на той момант дзейнічалі іншыя правілы FIE для спартсменаў з Расіі і Беларусі, якія на працягу года некалькі разоў змяняліся.

Спачатку прадстаўнікам Расіі і Беларусі дазвалялі выступаць на індывідуальных спаборніцтвах у нейтральным статусе пры ўмове, што яны не звязаныя з арміяй. Пазней гэтае патрабаванне адмянілі. Цяпер спартсмен можа быць вайскоўцам, але павінен заявіць, што не падтрымлівае вайну супраць Украіны, што цяжка практычна кантраляваць. Апошняе рашэнне FIE дазваляе юніёрам і кадэтам з Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах сярод равеснікаў пад сцягам і колерамі сваёй краіны.

Чытайце таксама:

Да чэмпіянату свету па фехтаванні дапусцілі нават «нейтральных» расійскіх афіцэраў

Беларускім фехтавальшчыкам дазволілі выступаць на міжнародных спаборніцтвах

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве

Каментары да артыкула